Аляксандр Лукашэнка назваў дурнымі папрокі ў тым, што Расія «корміць» Беларусь. Пра гэта ён заявіў у пятніцу на сустрэчы з расійскімі СМІ, піша ТАСС.

«Вельмі часта я чытаю ў СМІ, нават ад прыхільнікаў нашага саюза, я іх называю заблукалымі людзьмі, такія фразы, што чаго мы кормім беларусаў, а некаторыя нават падлічылі, што за час незалежнасці нам аж $ 100 млрд адвалілі, я думаю, калі б $ 100 млрд [далі], то беларусы задушыліся б ад такой колькасці купюр», — сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, гэта «поўная лухта».

«Вось так разважаць — гэта глупства», - сказаў Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што Беларусь атрымлівае ад Расіі крэдыты па стаўках, якія ў тры разы вышэйшыя, чым прапаноўвае Міжнародны валютны фонд. «Калі мы ад Расіі атрымліваем $ 4-5 млрд крэдытаў, то кожны год мы за абслугоўванне гэтых крэдытаў плацім $ 1,2 млрд», — сказаў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0