president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што пад выглядам «глыбокай інтэграцыі» Масква хоча інкарпараваць Беларусь у склад Расіі, піша interfax.by.
«Я разумею гэтыя намёкі: атрымайце нафту, але давайце разбурайце краіну і ўступайце ў склад Расіі», — заявіў А. Лукашэнка на прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў у пятніцу ў Мінску.
«Я заўсёды задаю пытанне: такія рэчы ў імя чаго робяцца? Вы падумалі пра наступствы? Як на гэта паглядзяць у нашай і вашай краіне, і міжнародная супольнасць? Ці не мыццём, дык катаннем інкарпаруюць краіну ў склад іншай краіны», — сказаў А.Лукашэнка