Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з расійскімі журналістамі асабіста пракаментаваў падрабязнасці гарачай дыскусіі на нядаўнім саміце ЕАЭС у Санкт-Пецярбургу, піша БелТА

Ён адзначыў, што часам у расійскіх СМІ неаб'ектыўна асвятляюць падзеі, звязаныя з Беларуссю, аж да фэйкаў. Адзін з прыкладаў ён прывёў з нядаўняга саміта ЕАЭС ў Санкт-Пецярбургу, калі да яго падышлі прадстаўнікі расійскага тэлебачання. «Яны абавязкова мяне там за рукі схопяць, ведаючы, што я, вядома, не прайду міма мікрафона, калі чалавек пытаецца. Я паважаю журналіста, адказваю яму на пытанне. Кажу, што там накал быў, што прыйшлося адзін перад адным выбачацца», — распавёў беларускі кіраўнік.

«Што яны робяць: даюць сварку з Пуціным у адкрытым эфіры, а далей, што Лукашэнку прыйшлося прасіць прабачэння перад Пуціным за тое, што ён з ім уступіў у гутарку. Ды бог з вамі! Я б ніжэй за сваю годнасць палічыў за гэта прасіць прабачэння. Мы перапрашалі там … Я перад Ніколам [Пашынянам] прасіў прабачэння, што на яго напаў там па розных прычынах.

Пуцін прасіў прабачэння перад усімі. Там жа такая каша была… Назарбаеў пачаў выбачацца. І гэта сапраўды было — мы прасілі прабачэння адзін перад адным на гэтым пасяджэнні. Але яны ж [у расійскіх СМІ] тонка і спецыяльна падсунулі тую інфармацыю», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка публічна асадзіў Пуціна: Быццам ваявалі разам, а Беларусь мае горшыя ўмовы за Германію ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0