14.12.2018 / 13:24

«Падумаеш, у выхадныя менш вып’ю». Беларус пагасіў крэдыт, які расіянка ўзяла на лячэнне сабакі 5

Беларус Віталь Грынь жыве на два гарады: у Мінску і Маскве. Працуе PR-кансультантам. Выпадкова пабачыў у інтэрнэце кранальную гісторыю пенсіянеркі з Курганскай вобласці, якая ўзяла крэдыт у банку на 20 000 расійскіх рублёў (прыкладна 300 долараў), каб аплаціць лячэнне сабакі Ярыка, якога знайшла пакалечанага на ўзбочыне дарогі.

Сабаку былы гаспадар прывязаў да машыны і цягнуў на павадку па дарозе.

Гэтая гісторыя кранула Віталя Грыня:

«Я падумаў, што наўрад ці хто ўзяў бы крэдыт у банку, каб выратаваць збітага машынай… мяне. Ды і наогул, усе мы ў пэўным сэнсе знаходзімся на ўзбочыне. Патэлефанаваў у рэдакцыю, якая рабіла матэрыял пра жанчыну з сабачкам, і пералічыў грошы. Ды там і сума не такая вялікая, каб адчуць сябе героем. Адчуваю, што ў адныя выхадныя вып’ю меней».

У Віталя дома жыве кот, якога мужчына забраў з вуліцы.

«Я не магу сказаць, каб асабліва любіў жывёл, ну толькі свайго ката люблю, ага. А ад таго, што дапамог харошаму чалавеку, дык настрой сабе падняў».

Наталля Тур 

1
Алёна К. / Адказаць
14.12.2018 / 14:29
Як міла)))
0
Святлана / Адказаць
14.12.2018 / 20:49
Дзякуй табе, чалавеча! Коціку прывітанне 
0
Свободный / Адказаць
14.12.2018 / 22:02
Вот это ЧЕЛОВЕК!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! и он намного в МИЛЛИАРД раз круче жадных за копейку мешкоа на внедорожниках!!! 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру