Мабільны аператар МТС паведаміў абанентам, якія карыстаюцца смартфонамі, што ў іх неўзабаве перастане працаваць праверка баланса праз каманду *100#.
Узамен ім прапануецца ўсталяваць мабільны дадатак «Мой МТС» і рабіць усе патрэбныя аперацыі ў ім.
Для абанентаў, якія выкарыстоўваюць кнопкавыя тэлефоны, праверка балансу пры дапамозе *100# застанецца даступнай.
МТС удакладняе, што доступ у мабільны дададак бясплатны нават з роўмінга.