kremlin.ru

kremlin.ru

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што галоўным пытаннем на яго найбліжэйшай сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным будзе падатковы манеўр, паведамляе interfax.by.

«Самае галоўнае пытанне — гэта пытанне эканамічнае, якое мы павінны вырашаць, гэта пытанне падатковага манеўру, каб не было так, што Лукашэнка «здаў», як у нас некаторыя апазіцыянеры завылі, … Беларусь за бочку нафты», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, аб канкрэтнай даце сустрэчы з Пуціным ён яшчэ не дамовіўся. «Дамовіліся, што пасля пасяджэння саюзнага Саўміна, да Новага года, сустрэча адбудзецца», — працягнуў Лукашэнка.

«Нам патрэбна была інфармацыя, як пройдзе пасяджэнне саюзнага Саўміна. Ён (Пуцін) вывучае матэрыялы», — адзначыў ён

Мяркуецца, што сустрэча адбудзецца 25 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0