14.12.2018 / 18:55

У Мінску на 6 гадоў асудзілі пенсіянера, які перарабляў зімбабвійскую валюту ў еўра 2

62-гадовы мужчына перарабляў зімбабвійскія даляры ў еўра. Суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў яго на 6,5 года пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за махлярства, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

У лютым працаўніца ЖЭУ ў падвале дома па Партызанскім праспекце знайшла пакет з грашыма. Жанчына прынесла яго дадому і паведаміла ў міліцыю. У пакеце было больш за 260 купюр, што выйшлі з абарачэння, — зімбабвійскія даляры, сербскія дынары, расійскія рублі. У іх, паводле экспертных даследаванняў, былі ўнесены змены.

Праваахоўнікі высветлілі, што фальшыўкі вырабіў 62-гадовы мінчанін. Цэнтральны раённы аддзел Мінска Следчага камітэта распачаў крымінальную справу.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, мужчына неаднаразова збываў грамадзянам фальшывыя грошы. Дома ў мужчыны знайшлі сербскія дынары і зімбабвійскія даляры, што выйшлі з абарачэння. Мужчына перарабляў іх у еўра.

1
Dr. Leper / Адказаць
14.12.2018 / 21:52
Что должно быть в голове, что повестись на такие "евро"? Компост?
0
tagasviet / Адказаць
15.12.2018 / 15:08
У іх, паводле экспертных даследаванняў, былі ўнесены змены.

https://nn.by/?c=ar&i=222242Мне вось цікава: калі зараз узяць купюру і намаляваць маркерам лішні нулік -- таксама пасадзяць за "унесеныя змены"?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру