У Беларусі не будуць забараняць юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам гандляваць у інтэрнэце ўжыванымі рэчамі, паведамляе БелТА.
У кастрычніку на грамадскае абмеркаванне выносіўся праект пастановы Саўміна, які прадугледжвае змены і дапаўненні ў правілы продажу тавараў пры рознічным гандлі. Тады па ініцыятыве «Беллягпрама» прапаноўвалася ўвесці забарону на анлайн-гандаль ужыванымі рэчамі для юрыдычных асоб і ІП.
З улікам грамадскага абмеркавання ад увядзення гэтай забароны вырашылі адмовіцца.