Фота Сяргея Гудзіліна
У нядзелю месцамі пройдзе кароткачасовы снег, днём па захадзе краіны прагназуецца моцны, мокры снег, яго наліпанне, на асобных участках дарог - снежныя заносы. Месцамі будзе слабая завіруха, на дарогах галалёдзіца, піша БелТА
Уначы 2-8 градусаў марозу, па ўсходзе пры праясненнях - да мінус 10 градусаў. У сярэдзіне дня будзе 1-6 градусаў ніжэй за нуль.
У Мінску да чатырох марозу, снег, паведамляе БелТА.