15.12.2018 / 12:48

«Крумкачы» радыкальна змянілі назву 8

krumka.by

У пачатку мінулага сезона «Крумкачоў» выключылі з вышэйшай лігі і не дапусцілі да ўдзелу ў першай з-за даўгоў перад футбалістамі і парушэння парадку ліцэнзавання. 2018 год каманда правяла ў другой лізе пад назвай «НФК Крумкачы» і заваявала пуцёўку ў першую.

Але Федэрацыя футбола адмовілася рэгістраваць каманду са словам «крумкачы» ў назве: застаюцца даўгі перад футбалістамі.

У клубе абвясцілі конкурс на новую назву, і цяпер дружына будзе называцца «Незвычайна фантастычная каманда», паведамляецца на сайце клуба.

«Мы прынялі рашэнне спыніцца на назве «Футбольны клуб НФК». Абрэвіятура «НФК» расшыфроўваецца як «Незвычайна фантастычная каманда». Працэдура змены юрыдычнай назвы пачалася. Нас чакае вялікая праца ў міжсезонне. Разлічваем на вашу падтрымку. Разам зможам перамагчы!»

5
Бел / Адказаць
15.12.2018 / 13:20
Ну хочаце - рабiце абрэвiятуру НФК, але рсшыфроука нейкая для дзiцячай каманды. Трэба расшыфраваць неяк моцна - "Нашчадкi фенаменальнага Кейстута", напрыклад.
22
Палкоўнік Зэман / Адказаць
15.12.2018 / 16:14
Як казаў дзядзька Рыгор, куды б вароне не летать, а ўсё адно - гаўно кляваць!
2
Васіль / Адказаць
15.12.2018 / 16:40
Стала горш
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру