15.12.2018 / 13:14

На адкрыццё хакейнага турніру ў Гомелі падлетак прыйшоў з сякерай і нажамі 2

Здарэнне адбылося вечарам у пятніцу падчас адкрыцця абласнога турніру «Залатая шайба».

Фота гомельскай міліцыі

Пра выпадак паведамляе гомельская міліцыя.

Падчас правядзення надгляду 17-гадовага падлетка высветлілася, што ён прыйшоў на турнір з невялікай сякерай у чахле, раскладным нажом у заплечніку. За поясам знойдзены нож у чахле.

Выехалі па месцы жыхарства хлопца. Там знайшлі 24 патроны рознага калібра, з якіх тры боепрыпасы да ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброі.

Што тычыцца падлетка, то ён раней да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Заведзена крымінальная справа, хлопец затрыманы.

0
МіколаА / Адказаць
15.12.2018 / 13:21
Адпраўце хлопца ў войска
3
вася чэсных / Адказаць
15.12.2018 / 13:43
Викингов пересмотрел? А по большому счету серьёзный звоночек.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру