12 сьнежня адбылося падсумаваньне вынікаў Прэміі Міжнароднага Кангрэсу дасьледнікаў Беларусі за найлепшыя навуковыя публікацыі 2017 году.
У намінацыі «Найлепшая манаграфія па гістарычных навуках» перамагла кніга выдавецтва Arche, праца Уладзіміра Канановіча «Рыцар на полі бітвы. Клецк, жнівень 1506 года: гісторыка-антрапалагічнае даследаванне».
З гэтай нагоды названая кніга даступная для набыцьця па зьніжанай цане да 20 сьнежня, паведамляе выдавецтва.
Інфармацыя пра тое, як атрымаць кнігу, ёсць на сайце Arche.
У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Адзін з раздзелаў книги ўяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам Міхаіла Глінскага, не абмінутыя ўвагай і іншыя найбольш яркія постаці тагачаснай дзяржавы Ягелонаў.