Між Беларуссю і Расіяй абвастрыліся адносіны праз цэны на энерганосьбіты: спачатку ў Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка схапіўся наўпрост з Уладзімірам Пуціным па газавым пытанні, потым віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Козак адмовіўся нават абмяркоўваць кампенсацыю страт ад падатковага манеўру «без далейшай інтэграцыі».
Падсумаваннем пазіцый Расіі стаў ультыматум Мядзведзева ў Брэсце, дзе той назваў «два магчымыя сцэнары для Беларусі», сярод якіх — «інтэграцыя» і адмова Беларусі ад уласнай валюты, судоў і іншых уласных дзяржаўных інстытутаў на карысць «супольных».
Другі варыянт прадугледжвае «цяперашні стан інтэграцыі», што, можна меркаваць, ставіць кропку на жаданні Беларусі і надалей атрымліваць фінансавую падтрымку Расіі ў выглядзе танных энэрганосбітаў.
Што пра гэта думаюць беларусы? Ці гатовыя яны плаціць больш за камунальныя паслугі, абы толькі не аддаваць суверэнітэт?
Глядзіце ў апытанцы.