Гэтымі днямі ў Нарвегіі праходзіць хакейны турнір з удзелам зборных. Выпадак здарыўся ўчора перад матчам Нарвегія — Беларусь. Арганізатары замест беларускага гімна ўключылі «Касіў Ясь канюшыну», а нарвежскія заўзятары ўсталі з месцаў у знак павагі.
Гульня скончылася 6:1 на карысць нарвежцаў.