15.12.2018 / 20:14

РПЦ пракаментавала рашэнне сабору ў Кіеве 18

president.gov.ua

У Рускай праваслаўнай царкве (РПЦ) назвалі кананічна нікчэмным аб'яднаўчы сабор у Кіеве, які абвясціў пра стварэнне ўкраінскай памеснай царквы, абраўшы яе кіраўніком прадстаўніка УПЦ Кіеўскага патрыярхата Епіфанія. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Намеснік кіраўніка аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата протаіерэй Мікалай Балашоў назваў сабор «некананічным сходам» пад кіраўніцтвам свецкага чалавека і кіраўніка дзяржавы, «а таксама прыезджага чалавека, які нічога не разумее на мясцовай мове». «Для нас гэта падзея зусім нічога не азначала», — заявіў Балашоў.

Ён дадаў, што не разумее, на што спадзяваліся два архіерэі Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата, якія прыйшлі на сабор. «Шкада іх усіх. Сумная доля», — адзначыў протаіерэй.

На саборы ў Кіеве створана адзіная Украінская праваслаўная царква і абраны яе кіраўнік

8
Ёпрст / Адказаць
15.12.2018 / 20:24
Хай Гундзяеў свой томас пакажа!
10
Алесь2018 / Адказаць
15.12.2018 / 20:36
Некананічная гундзяеўска-фсбшная секта супраць. У сябе ў Расіі секнанствуйце колькі жадаеце. А з Украіны вон. Хутка і з Беларусі паедзеце дадому ў Расію.
7
Звыклы беларус / Адказаць
15.12.2018 / 20:57
Сумная доля ў тых, хто процілзейнічаў і процідзейнічае волі ўкраінскага народу вызваліцца з пад розных формаў прыгнёту масковіі ... слава Украіне! Праваслаўным Воінам за Бацькаўшчыну слава!
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру