president.gov.ua
Памесная праваслаўная царква будзе называцца Праваслаўная царква Украіны.
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook прэс-сакратар Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата архіепіскап Еўстрацій (Зара).
«Афіцыйная назва згодна са Статутам — Праваслаўная Царква Украіны. Таксама можна ўжываць УПЦ (не блытаць з МП)», - падкрэсліў ён.
Таксама Еўстрацій апублікаваў і афіцыйны тытул кіраўніка новай украінскай царквы. «Блажэннейшы Епіфаній, Мітрапаліт Кіеўскі і усёй Украіны», — паведаміў прэс-сакратар УПЦ КП.