Беларуская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата (БПЦ) абмяжуецца толькі «агульнаграмадзянскімі» кантактамі з Праваслаўнай царквой Украіны, якая ўтварылася ад зліцця Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата (УПЦ КП) і Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (УАПЦ), паведамляе «РІА Новості».
«Магчымыя толькі ў агульнаграмадзянскай перспектыве, і дай бог каб яны былі добрасуседскімі», — сказаў старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сергій Лепін.
Ён удакладніў, што для БПЦ аўтакефальная УПЦ з'яўляецца «раскольнікамі» і афіцыйныя фармальныя кантакты з ёй немагчымыя.