Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў заяву афіцыйнага прадстаўніка Роберта Паладзіна, які павітаў рэзалюцыю Еўрапарламента з заклікам адмяніць будаўніцтва газаправода Паўночны паток — 2.
Ён таксама заклікаў кіраўніцтва Нямеччыны прыслухацца да «асцярог суседзяў» што да газаправода.
Дэпутаты Еўрапейскага парламента прынялі рэзалюцыю, у якой назвалі будаўніцтва газаправода Паўночны паток — 2 «палітычным праектам, які нясе пагрозу энергетычнай бяспецы Еўропы».