У Мінску два чалавекі патрапілі ў бальніцу пасля сутыкнення Volkswagen з Jaguar, паведамляе сталічная ДАІ. Адна пасажырка памерла.
Фота: ДАІ.
Аварыя адбылася сёння прыкладна ў 9:30 на скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Нававіленскай. Кіроўца аўтамабіля Jaguar рухаўся па вуліцы Нававіленскай з боку завулка Чарвякова і сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen, што рухаўся з боку праспекта Пераможцаў па вуліцы Арлоўскай. У выніку сутыкнення Volkswagen наехаў на бардзюрны камень, перакуліўся і наехаў на святлафор. Кіроўца і пасажырка Volkswagen шпіталізаваны.
Пазней стала вядома, што 69-гадовая пасажырка Volkswagen памерла.