Моцны снег чакаецца па захадзе Беларусі 17 снежня, а па ўсходзе краіны начная тэмпература складзе мінус 8-10 градусаў, паведамляе Белгідрамет.

У панядзелак будзе воблачна. Пераважна па заходняй палове краіны пройдзе снег, месцамі моцны. Чакаецца слабая мяцеліца, на дарогах — снежныя заносы, на асобных участках галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, ноччу парывісты, днём умераны. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 1-7 градусаў марозу, ноччу па ўсходзе краіны будзе мінус 8-10 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0