У Бешанковічах супрацоўнікі МНС 15 снежня выратавалі мужчыну, які праваліўся пад лёд.
Калі прыехалі падраздзяленні МНС, мужчына знаходзіўся за 50 метраў ад берага. Ратавальнікі выцягнулі пацярпелага з палонкі і перадалі яго брыгадзе медыкаў.
Пасля агляду яго шпіталізавалі ў раённую бальніцу з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне».
Як высветлілася, мужчына спрабаваў дабрацца з аднаго населенага пункта ў іншы праз заледзянелую Дзвіну і праваліўся пад ваду. Таўшчыня лёду на рацэ складала каля 5 см.