Мітрапаліт Кіеўскі Епіфаній падчас першай службы ў Міхайлаўскім саборы памянуў усіх кіраўнікоў памесных цэркваў, акрамя патрыярха Маскоўскага Кірыла, паведамляе ВВС Україна.
Памінанні кіраўнікоў памесных праваслаўных цэркваў у строгай адпаведнасці з іх месцам у дыптыху (пералік памесных цэркваў) з'яўляецца адным з ключавых прыкмет царкоўных зносін паміж імі.
Такія дзеянні Украінскай царквы могуць сведчыць пра намер не ўстанаўліваць царкоўных зносін з РПЦ.
Першым у дыптыху ідзе Сусветны патрыярх, а ўкраінская царква будзе мець 15 месца.
Сёння ж, падчас літургіі ў Патрыяршым саборы святога Георгія на Фанары ў прысутнасці Сусветнага Патрыярха Варфаламея упершыню быў згаданы мітрапаліт Кіеўскі Епіфаній.