Міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу заявіў, што ЗША разглядаюць магчымасць вываду войскаў з Сірыі. Пра гэта паведамляе ў нядзелю газета Turkiye.
«Прэзідэнт ЗША Трамп распавёў прэзідэнту Эрдагану пра тое, што ён плануе выводзіць [войскі] з Сірыі», — цытуе кіраўніка МЗС выданне. Больш дэталёвай інфармацыі па гэтай тэме газета не прыводзіць.
Спецпрадстаўнік дзяржсакратара ЗША па Сірыі Джэймс Джэфры 29 лістапада заявіў, што вывад амерыканскіх войскаў з тэрыторыі Сірыі стаў бы дачасным.