З 17 снежня набывае моц пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання №80 ад 19 кастрычніка 2018 года.
Пастанова вызначае гранічныя мінімальныя цэны на алкаголь мацункам больш за 28%. Таксама яна прадугледжвае, што гандлёвая надбаўка ў адной краме будзе адзінай для ўсяго асартыменту.
У той жа час узровень гандлёвай надбаўкі будзе вызначацца крамай ці гандлёвай сеткай самастойна.
Разам з тым гандлёвыя сеткі, якія маюць некалькі крам, маюць права ўстанаўліваць адзіныя гандлёвыя надбаўкі на моцны алкаголь у дачыненні да асобна ўзятага гандлёвага аб'екта, г.зн. у розных крамах адной сеткі узровень адзіных гандлёвых надбавак можа адрознівацца.