Прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант сцвярджае, што Аляксандр Лукашэнка не праводзіў ніякай нарады на тэму незалежнасці краіны ва ўмовах «ціску Расіі», піша «РІА Новості».
«Вы ведаеце, з пытаннем незалежнасці ў нашай краіне вызначыліся даўно, і яно нават не абмяркоўваецца. Ніякіх нарад на гэтую тэму не было, гэта ўсё плод чыёйсьці шалёнай фантазіі», — сказала яна.