Здарэнне адбылося 16 снежня: на возеры Мядзел каля вёскі Валачок лось праваліўся пад лёд. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, жывёла знаходзілася ў палонцы ў 50 метрах ад берага і не магла выйсці на бераг, піша 112.by.
Выратавальнікі з дапамогай адмысловай прылады і бензапілы прарэзалі лёд у кірунку берага, пасля чаго жывёла выбралася з вады самастойна.