ДТЗ з удзелам пяці аўтамабіляў адбылося сёння раніцай у Мінску на вул.Арлоўская. Прычынай стала невыкананне кіроўцамі бяспечнай дыстанцыі. Пацярпелых няма, піша БелТА

З-за аварыі рух транспарту на вул.Арлоўская з боку прасп.Пераможцаў быў ускладнены.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае аўтаўладальнікам, што неабходна перастроіцца на зімовы стыль кіравання: выбіраць хуткасць з улікам стану праезнай часткі і бачнасці, трымаць бяспечную дыстанцыю і выконваць бакавы інтэрвал, пазбягаць рэзкіх манеўраў. Усім неабходна прышпільвацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0