Дзмітрый Кісялёў, фота з Вікіпедыі

Дзмітрый Кісялёў, фота з Вікіпедыі

Расійскі журналіст, саўладальнік і вядучы радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў у сваім твітары абразіў намесніка генеральнага дырэктара ВГТРК, вядучага праграмы «Весткі тыдня» Дзмітрыя Кісялёва. Кісялёў падчас выпуску «Вестак тыдня», які выйшаў 16 снежня, раскрытыкаваў амерыканскі часопіс Time за прызнанне журналістаў Таццяны Фельгенгауэр і Аркадзя Бабчанка людзьмі года.

Па словах тэлевядучага, Фельгенгауэр стала ахвярай «хворага сэксуальнага маньяка», які толькі парэзаў яе «скуру на шыі». Нагадаем, што радыёвядучая раней вельмі моцна пацярпела падчас замаху, аднак Кісялёў значна зменшыў атрыманыя траўмы журналісткі.

У адказ на словы Кісялёва Венядзіктаў назваў яго «смярдзючай мразью».

«Кагосьці здзіўляе, што Дзмітрый Кісялёў - смярдзючая мярзота?», - спытаў Венядзіктаў сваіх падпісчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0