Цела 35-гадовай Аляксандры П. знайшлі 1 снежня ў яе кватэры, паведамляюць гомельскія «Моцныя навіны».

Пяць гадоў таму Аляксандра пераехала ў расейскі горад Клінцы, што ў Бранскай вобласці. Працавала афтальмолагам, атрымала грамадзянства Расіі.

1 снежня труп Аляксандры знайшла паліцыя. Дзверы кватэры былі замкнёныя знутры, разглядаецца версія суіцыду. Прычынай магла стаць заява ў паліцыю ад калегі — Аляксандра была вінная той грошы, не аддавала і калега пайшла ў паліцыю, піша мясцовы партал «Ваше дело».

На неадназначныя моманты ў гісторыі звярнула ўвагу прафсаюзная лідарка мясцовых медыкаў Ніна Лісоўская.

Па словах Ніны Лісоўскай, падзеі ў сераду, 28 лістапада, развіваліся даволі дзіўна.

Днём на працу да Аляксандры прыйшлі паліцэйскія, але яна не паведаміла начальству аб сваім сыходзе з працы. Паліцыя таксама не паведаміла нікому ў бальніцы, што забірае доктара пасярод змены. Аднак калі медсястра а 18-й патэлефанавала Аляксандры — беларуска паведаміла, што ў яе ўсё ў парадку. Але на наступны дзень на працы яна не з'явілася, на званкі адказваць перастала.

Калі маці загінулай прыходзіла ў бальніцу па дакументы, то калегі распавялі, што ў Аляксандры былі вялікія планы на Новы год, сыходзіць з жыцця яна сапраўды не збіралася

У загінулай былі раны ў вобласці шыі і на назе. Маці не сумняваецца, што яе дачка пайшла з жыцця не па сваёй волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?