17.12.2018 / 14:08

Урад вызначыўся з пераносамі ў 2019 годзе. У маі будзе пяць выходных запар абноўлена 2

2 студзеня ўжо на працу!

pixabay.com

Урадам прынята рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2019 годзе. Канкрэтныя даты зацверджаны пастановай Саўміна ад 15 снежня, паведамляе прэс-служба Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Працоўныя дні ў 2019 годзе пераносяцца з панядзелка 6 мая на суботу 4 мая, а таксама 8 мая (серада) на суботу 11 мая, такім чынам святочнымі будуць 5—9 мая (нядзеля, панядзелак, аўторак, серада, чацвер), або пяць дзён запар.

Цікава, што прэс-служба Мінпрацы спачатку паведаміла іншыя даты пераносаў, па якіх 8 мая было адзіным рабочым днём на тыдні з 6 па 12 мая. Цяпер жа 10 і 11 мая (пятніца і субота) будуць працоўнымі, а 12 мая — нядзеля (выходны). 

Акрамя таго, прадугледжаны перанос рабочых дзён з пятніцы 8 лістапада на суботу 16 лістапада. Адпачываць беларусы будуць 7, 8, 9, 10 лістапада. Разам з тым арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) прадастаўляецца права самастойна вызначаць іншы парадак пераносу.

2
Vox Populi / Адказаць
17.12.2018 / 13:40
Прабачце, але гэта дурдом!..
0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
18.12.2018 / 08:46
значна разумней выглядаў бы, на маю думку, перанос выхаднога дня з 7-га лістапада на 2-га....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру