17.12.2018 / 13:19

Мінская сетка крамаў адзення дорыць каляндарыкі з расійскімі святамі. Навошта? 6

У сетцы магазінаў адзення «Хэпі хэнд» перад Новым годам усім пакупнікам даюць кішэнныя каляндарыкі.

Адзінае «але» — у каляндарыку адзначаныя расійскія святы.

Адміністратарка сеткі крамаў «Хэпі хэнд» Вікторыя распавяла, што гэтыя каляндарыкі яны замовілі ў друкарні «Васьмёрачка», а надрукаваць іх з расійскімі святамі — ініцыятыва самой друкарні.

«Гэта не мае ніякай прывязкі да Расіі. Проста дадатковы бонус для нашага пакупніка, прыемны падарунак. Ні да чога гэта не прывязана. Я сама не ведаю, чаму з расійскімі святамі, кажа Вікторыя, — калі надрукавалі, было ўжо позна штосьці правіць».

«Я згодная, што каляндар з расійскімі святамі выглядае дастаткова недарэчна. Магу толькі здагадвацца, што наш супрацоўнік, які прымаў замову і рабіў макет, проста спампаваў стандартны каляндар з інтэрнэту», — патлумачыла менеджарка друкарні.

НТ, фота Уладзіслава Сычова

4
П.В. / Адказаць
17.12.2018 / 13:35
халтура
5
Прохожий / Адказаць
17.12.2018 / 14:11
Дызайнер да гэта часу не ўсвядоміў, дзе ён жыве!!!
2
цывильны / Адказаць
17.12.2018 / 18:08
нелепо?очередная ненавязчивая пощечина нашему обывателю-халява ж,хавайте и не хрюкайте называется
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру