Расійскіх журналістаў падчас прэс-тура частавалі чорнай ікрой, якая каштуе 575 рублёў
Удзельнікі прэс-тура ў Беларусь для расійскіх журналістаў падзяліліся ў сацыяльных сетках, чым іх частавалі, падчас наведвання Беларусі.

Блогер Андрэй Румянцаў змясціў фоткі, як журналістаў кармілі чорнай ікрой: «Вы даўно каштавалі чорную ікру? Я дык нядаўна», — напісаў ён.
Гэта прадукцыя прадпрыемства Admiral Husso, якое знаходзіцца ў Фаніпалі. У сакавіку яго наведваў Аляксандр Лукашэнка.
На здымках бачна, што гэта ікра Admiral Husso Premium вагой 250 грамаў. Адна такая ўпакоўка, паводле сайта вытворцы, каштуе 575 рублёў.

Гэта, на хвілінку, у паўтара раза больш за сярэднюю пенсію па краіне.
У фэйсбуку іншага журналіста Віталя Рагуліна адзначаюць: «Багата вас там прымаюць». «Прэзідэнцкі тур», — адзначае Рагулін.
Запівалі ікру самагонкай, якую таксама вырабляюць на прадпрыемстве.
Упраўляючы Admiral Husso Уладзімір Даўгяла паабяцаў пазней пракаментаваць сітуацыю.
Каментары