17.12.2018 / 18:54

Hyundai рыхтуе аўтамабіль, які можна разблакаваць з дапамогай адбітка пальца

Hyundai прадставіла новую аўтамабільную сістэму, якая дазваляе кіроўцам атрымліваць доступ да аўтамабіля па адбітках пальцаў. Тэхналогія будзе даступная на пазадарожніку Santa Fe 2019 года, які прызначаны для рынку Кітая, піша Engadget.

Некалькі ўладальнікаў змогуць зарэгістраваць свае зашыфраваныя даныя адбіткаў пальцаў для аднаго і таго ж аўтамабіля. І, у залежнасці ад чалавека, які выкарыстоўвае аўтамабіль, ён аўтаматычна адрэгулюе становішча сядзенняў і нахіл люстэркаў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру