flickr.com
У амерыканскім Лос-Анджэлесе абрабавалі дом рэжысёра Квенціна Таранціна. Пра гэта піша TMZ са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.
Двое мужчын прабраліся ў дом рэжысёра як мяркуецца, праз акно. Сам Таранціна ў гэты момант знаходзіўся дома і напалохаў зламыснікаў, аднак ім удалося выкрасці каштоўнасці і іншую маёмасць. Сума шкоды не называецца.
The Hollywood Reporter удакладняе, што зламыснікі збеглі да прыезду паліцыі. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.