Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй абвясціла, што галасаванне, на якім павінна быць ухвалена ўгода па выхадзе краіны з Еўрасаюза, адбудзецца 14 студзеня.

Аднак лідар лейбарыстаў Джэрэмі Корбін ужо заявіў, што для краіны «непрымальна чакаць яшчэ месяц» і ўнёс у парламент прапанову аб вотуме недаверу прэм'еру.

Галасаванне па ўмовах «Брэкзіта» павінна было адбыцца 11 снежня, аднак Мэй адмяніла яго за дзень да гэтага тэрміну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0