Ініцыяваную Украінай рэзалюцыю падтрымалі 66 краін, 19 былі супраць, устрымаліся 72.

Супраць галасавалі Арменія, Беларусь, Балівія, Бурундзі, Камбоджа, Куба, КНДР, Іран, Лаос, М'янма, Нікарагуа, Расія, Сербія, Паўднёвы Судан, Судан, Сірыя, Узбекістан, Венесуэла і Зімбабвэ.

Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю 17 снежня.

Дакумент, сярод іншага, падкрэслівае, што прысутнасць расійскіх войскаў у Крыме супярэчыць нацыянальнаму суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і падрывае бяспеку і стабільнасць іншых дзяржаў Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?