Пра гэта сёння журналістам паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, піша БелТА.
Міністр адзначыла, што пастаўлена задача дасягнуць у 2019 годзе суадносіны сярэднямесячнага памеру пенсіі па ўзросце і сярэднямесячнай заработнай платы ў 40%. «Для гэтага сярэднегадавы тэмп росту пенсій па ўзросце складзе больш за 114%», - сказала яна.
Адказваючы на пытанне, колькі разоў за год будуць павышацца пенсіі, міністр патлумачыла, што гэта будзе залежаць ад таго, як будзе фармавацца даходная частка бюджэту.