Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях развіцця летніх відаў спорту, перадае БЕЛТА.
«Папярэджваю катэгарычна: не дай бог з'едзе за мяжу хоць адзін здольны спартсмен, адразу ж пойдзе па вертыкалі праверка, чаму з'ехаў. Мы нікога трымаць не павінны, але вы павінны заключыць з кожным дзіцем (з бацькамі) дамову. Яны тут вырастаюць чэмпіёнамі, а едуць ці ад нашай «бязглуздіцы», ці таму, што ім там, як вы кажаце, бабла адвалілі. Так заплаці - гэта ў дамове павінна быць прапісана - заплаці за сваю падрыхтоўку і будзь вольны. За гэтыя грошы мы падрыхтуем іншых», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Я гэта кажу ўжо не першы год. Але не дай бог гэта не будзе рэалізавана - мала не будзе ні старшыням федэрацый, ні наглядальным радам, ні выканкаму НАК, ні іншым», - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.