Сярэдні памер хабару ў Расіі за першыя дзевяць месяцаў 2018 года склаў 609 тысяч расійскіх рублёў (сёння гэта каля 9 150 даляраў), а ў асабліва буйным памеры — больш за восем мільёнаў (120 тысяч даляраў).

phwere.com

phwere.com

Пра гэта, як паведамляе ria.ru, заявіў прадстаўнік Генпракуратуры РФ Аляксандр Куранной.

Агульная сума выяўленых хабараў склала 1,8 мільярда рублёў (27 млн даляраў), у тым ліку 1,5 мільярда рублёў прыйшлося на хабару ў асабліва буйным памеры. Куранной падкрэсліў, што гэта статыстыка тычыцца крымінальных спраў, заведзеных па факце атрымання хабару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0