18.12.2018 / 16:47

Ясминска, Семкив, Манн — три новинки от издательства «Янушкевич» 1

Под Новый год в издательстве «Янушкевич» вышли интересные книги, которые станут хорошими подарками для читателей всех возрастов.

Расціслаў Сэмкіў. Як пісалі класікі: парады, правераныя часам

Пераклад з украінскай Наталкі Бабінай.

 

Чытач упершыню бярэ ў рукі кнігу Франца Кафкі і спрабуе яго прачытаць. Дзесяць, дваццаць старонак… А кніга не паддаецца — нічога не зразумела. Аўтар кепскі? Зусім не. Проста немагчыма без падрыхтоўкі прачытаць Кафку. Спачатку трэба «трэніравацца» на іншых аўтарах — менш складаных. Гэта як прыйсці ў спартзалу і схапіцца адразу за штангу з вялікай вагой. Прыцісне!

Так нязмушана і ёміста вядомы ўкраінскі літаратуразнаўца Расціслаў Сэмкіў расказвае пра пісьменнікаў, якіх не трэба чытаць злёту. У такой даступнай форме аўтар напісаў і кнігу «Як пісалі класікі».

Сярод сусветна вядомых пісьменнікаў ёсць тыя, якія вырашылі падзяліцца сакрэтамі свайго поспеху і напісалі кнігі пра тое, як пісаць добра. Гэтае выданне пазнаёміць вас з поглядамі на мастацкую творчасць мегапапулярных Агаты Крысці, Джорджа Оруэла, Рэя Брэдберы, Курта Вонегута, а таксама блізкіх па часе Мілана Кундэры, Марыа Варгаса Льёсы і Умберта Эка. Чаму яны пісалі? Як яны гэта рабілі? І як на самай справе сталі паспяховымі? Гэта — зборнік практычных парад, якія пацверджаны прызнаннем чытачоў па ўсім свеце.

Надзея Ясмінска. Пацеркі і кроплі

 

Надзея Ясмінска — папулярная беларуская пісьменніца, якая піша для дзяцей. Яна была першым лаўрэатам Прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў за 2016 год (з кнігай «Сем ружаў»). У 2017 годзе, напрыклад, яна стала самым чытаным аўтарам у дзіцячых бібліятэках Мінска — атрымала прэмію «Бібліязважанне». Гэта значыць, яе кнігі бібліятэкары выдавалі найчасцей. І вось пад Новы год у Надзеі выйшла новай кніга — «Пацеркі і кроплі», з выдатнымі ілюстрацыямі Стасі Сакалоўскай.

«Пацеркі і кроплі» — утульная гісторыя, вытканая з нітак успамінаў, роздумаў і пачуццяў пяцігадовага хлопчыка. Ён робіць адкрыцці, вядзе нататкi-ў-галаве, крыўдзіцца, хварэе, чакае лета, вучыцца чытаць, марыць, разважае пра жыццё і пра тое, што знаходзіцца па-за ім.

Гэтая кніга — для дапытлівых дзяцей. Яны пазнаюць у галоўным героi сябе цi сваіх сяброў. Тых, у каго ёсць ўлюбёны сон з пахам мятных ляндрынак, хто марыць вынайсці шампунь для думак і хто чуе ў вуркатанні ката гук марскіх хваляў.

Гэтая кніга — для ўдумлівых дарослых. Таму што ім час ад часу трэба пагружацца ў маленства — такое лёгкае і бесклапотнае, напоўненае дзіўнымі прыгодамі. І вучыцца тым самым лепей разумець сваіх дзяцей. Бо дарослыя могуць зусім забыцца пра тое, як яны некалі бачылі вясёлку ў бензінавай лужыне, як рабілі схованку пад ложкам і як чакалі вясну пасля доўгай зімы.

Вялікі фармат, з шыкоўнымі каляровымі ілюстрацыямі — гэтая кніга стане ідэальным кніжным падарункам для вашых дзяцей пад навагоднюю ялінку.

 

Томас Ман. Смерць у Венецыі: навелы і апавяданні

Пераклад з нямецкай Уладзіміра Папковіча.

 

У серыі «Noblesse Oblige», дзе публікуюцца кнігі нобелеўскіх лаўрэатаў, выйшла трэцяя кніга.

Томас Ман (1875—1955) — стваральнік «інтэлектуальнага рамана», лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года. Ён вядомы найперш сваімі эпічнымі творамі — «Будэнброкі», «Доктар Фаўстус», «Чароўная гара». Але быў бясспрэчным майстрам і ў навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульначалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры. Да іх адносяцца перш за ўсё «Трыстан», «Тоніа Крэгер» і «Смерць у Венецыі», якія публікуюцца ў гэтай кнізе. Усяго пад адной вокладкай сабраныя чатырнаццаць навел і апавяданняў і прамова пісьменніка на ўручэнні Нобелеўскай серыі. Пераклады былі зроблены Уладзімірам Папковічам непасрэдна для гэтага выдання.

Томас Ман і сёння, праз шэсцьдзясят гадоў пасля смерці, уваходзіць у лік найвядомейшых нямецкіх аўтараў, нароўні з Гётэ, Шылерам, Гесэ. А калі падчас Другой сусветнай вайны (Ман з прыходам Гітлера да ўлады пакінуў Германію) пісьменнік выехаў у ЗША, яго запрасілі весці адтуль па радыё антыфашысцкія перадачы для нямецкіх слухачоў. На той час Ман быў самым аўтарытэтным чалавекам для немцаў.

«Смерць у Венецыі» выйшла ў нобелеўскай серыі «Noblesse Oblige». Раней пабачылі свет «Голад» Кнута Гамсуна і «Каханне падчас халеры» Габрыеля Гарсіі Маркеса.

Все издания можно приобрести в интернет-магазине издательства.

0
Акадэмкніга / Ответить
21.12.2018 / 16:40
А так сама у Акадэмкнізе
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера