Сябра аргкамітэту па стварэньні БХД Сяргея Трыфанава, які працуе лекарам у Гомельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы, выклікалі на размову да галоўнага лекара, дзе ўжо прысутнічаў кіраўнік аддзелу кадраў Абласнога ўпраўлення аховы здароўя Торцін Міхаіл Цімафеевіч. Падчас размовы названы чыноўнік спрабаваў высьветліць, ці не належыць Сяргей Іванавіч да нейкай тэрарыстычнай арганізацыі.

Па словах Торціна М.Ц., да яго дайшлі чуткі, што Трыфанаў Сяргей «ўдзельнічае ў экстрэмісцкай тэтарыстычнай арганізацыі». Чыноўнік таксама цікавіўся, ці не навучае лекар сваіх псіхічна хворых пацыентаў якой‑небудзь тэрарыстычнай падрыўной дзейнасьці, вырабу выбуховых пакетаў і г.д. ЛекарТрыфанаў адмовіўся размаўляць з кіраўніцтвам на гэтую тэму, заявіўшы спадару Торціну, што той задае пытанні зусім вар’яцкія, нібта «вы – мой пацыент».

Кастусь Жукоўскі, каардынатар Гомельскага аргкамітэту, лічыць, што такія дзеянні ўладаў – гэта працяг ціску на сябраў яго ініцыятыўнай групы, якая дзейнічала падчас парламенцкіх выбараў. Магчыма, яго могуць нават звольніць, як гэта адбылося з кіраўніком ініцыятыўнай групы Алесем Сіваковым, гаворыць былы кандыдат у дэпутаты па Буда‑Кашалеўскай акрузе Кастусь Жукоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?