33-гадовы мужчына стаў фігурантам крымінальнай справы за няўдалы жарт. Мужчына, які павінен быў вылецець раніцай 17 снежня са Сургута ў Гомель, заявіў супрацоўнікам аэрапорта, што ў яго багажнай торбе знаходзіцца бомба.

Неадкладна супрацоўнікамі транспартнай паліцыі і кінолагам са службовым сабакам торба была абследаваная. Небяспечных прадметаў выяўлена не было. Неадэкватнага пасажыра даставілі ў дзяжурную часць, а затым у медыцынскую ўстанову, дзе агляд паказаў, што ён быў п'яны.

Супраць жартаўніка распачалі крымінальную справу. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?