Мінабароны Расіі заявіла пра завяршэнне перааснашчэння зенітна-ракетных часцей у акупаваным Крыме сістэмамі С-400 Трыумф.
Пра гэта заявіў камандуючы войскамі Паўднёвай вайсковай акругі Расіі, генерал-палкоўнік Аляксандр Дворнікаў.
«У гэтым годзе мы завяршылі пераабсталяванне зенітна-ракетных часцей, дыслакаваных у Крыме, на комплексы С-400 Трыумф. Сёння яны знаходзяцца на баявым дзяжурстве і надзейна абараняюць паветраную прастору над тэрыторыяй усяго Крымскага паўвострава», — цытуе Дворнікава ТАСС.