Саюз польскіх настаўнікаў пачынае агульнанацыянальную акцыю пратэсту. Настаўнікі й працаўнікі адукацыі патрабуюць павелічэння іх базавай зарплаты на 1 000 злотых (233 еўра), паведамляе Польскае радыё.
Кіраўнік Саюза польскіх настаўнікаў Славамір Броняж (Sławomir Broniarz) пераконвае, што настаўнікі — гэта прафесійная група, якая аплачваецца найгорш у Польшчы. Аднак, пакуль ён не паясняе, якія канкрэтныя формы будзе мець пратэст.
«Яго форма будзе вельмі разнастайная», — заявіў Броняж. Ён адзначыў, што цяпер на бальнічным знаходзіцца каля 11 тысяч настаўнікаў.
«Мы клапоцімся пра іх здароўе. Ніхто з настаўнікаў не злоўжывае бюлетэнямі», — запэўніў старшыня Саюза польскіх настаўнікаў.
На 8 студзеня запланаванае паседжанне Рады грамадскага дыялога Саюза польскіх настаўнікаў, на які арганізацыя запрашае прэм'ер-міністра і міністра нацыянальнай адукацыі Польшчы.