Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які забараняе банкам усталёўваць вулічныя табло з абменнымі курсамі валют.
Цяпер інфармацыю пра курсы валют можна будзе ўсталёўваць толькі ўнутры аддзяленняў банкаў. На думку Банка Расіі, гэта дапаможа змагацца з нелегальнымі пунктамі абмену валюты, якія часта выкарыстоўваюцца для атрымання гатоўкі і адмывання грошай.