president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця летніх відаў спорту перасцярог спартыўных чыноўнікаў ад правалу на II Еўрапейскіх гульнях, якія пройдуць улетку 2019 года ў Мінску. Кадры з нарады былі паказаны ў эфіры тэлеканала АНТ, піша Tut.by.
— Аляксандр Рыгоравіч, на II Еўрапейскіх гульнях у наступным годзе будзе першае мерапрыемства, калі краіна ўбачыць вынік. Гэта будзе годны вынік, — паабяцаў міністр спорту Сяргей Кавальчук.
— Давайце па-мужчынску. Не дай бог, вы праваліцеся на гэтых гульнях, вам у краіне няма месца. Ні вам, ні Дзевятоўскаму [кіраўнік федэрацыі лёгкай атлетыкі], ні ўсім астатнім. Яны ўсе - у наяўнасці. Вы выбіралі віды спорту, я вам забяспечыў гэты калідор. Еўрапейцы пагадзіліся. Давайце вынік! Не будзе выніку - трэба па-мужчынску. Каб потым не было стогнаў, енкаў, як гэта бывае ў культурных работнікаў і ў спартсменаў. Усе вялікія спецыялісты, усе — зоркі, - сказаў Лукашэнка.
Заваявання медалёў кіраўнік Беларусі запатрабаваў і ў кіраўніка Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзіма Дзевятоўскага.
- 10 алімпійскіх медалёў гарантаваныя? Як мінімум, так? - пацікавіўся Лукашэнка.
- Я ў канцы свайго слова хацеў сказаць пра гэта. У прынцыпе вы далі планку на стадыёне «Дынама», калі было адкрыццё, - успомніў Вадзім Дзевятоўскі.