Аварыя адбылася 18 снежня каля 19.40 у вёсцы Малінаўка, піша БелТА.
На аўтадарозе Капыль — Леніна — Селішча 19-гадовы жыхар Капыля на Lifan няправільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Там кіроўца сутыкнуўся з Kia Sorento, які рухаўся ў сустрэчным напрамку, ім кіраваў 32-гадовы жыхар Салігорска, кіроўца Lifan памёр на месцы ДТЗ, другі кіроўца з рознымі траўмамі шпіталізаваны.
На абодвух аўтамабілях былі зімовыя шыны. Кіроўца Lifanа не меў пасведчання кіроўцы і ніколі яго не атрымліваў. Акрамя таго, ён быў непрышпілены.