Фота з Вікіпедыі
Брытанская газета The Financial Times назвала Чалавекам года 88-гадовага мільярдэра і філантропа Джорджа Сораса. У выданні адзначаюць, што Сорас атрымаў гэта званне не толькі за свае дасягненні, але і за «каштоўнасці, якія ён увасабляе».
У 2017 годзе Чалавекам года па версіі FT стала былая супрацоўніца Uber Сьюзен Фаўлер, якая расказала пра сэксуальныя дамаганні ў кампаніі.