Фота Сяргея Гудзіліна

Пытанне з кампенсацыяй страт ад падатковага манеўру яшчэ не закрыта. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, піша Tut.by.

На пытанне аб тым, ці едзе ён у Маскву рыхтаваць сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна, сказаў: «Не абавязкова ехаць у Маскву, каб рыхтаваць сустрэчу».

Кіраўнік Мінфіна таксама адказаў на пытанне аб тым, ці плануецца сустрэча на ўзроўні прэзідэнтаў Беларусі і Расіі і ці ёсць яшчэ магчымасць усё ж такі дамовіцца аб кампенсацыі страт ад падатковага манеўру.

- Не я камандую. Але асабіста я аптыміст. Спадзяюся, усе пытанні будуць вырашаны ў найбліжэйшы час.

Напярэдадні намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко распавёў, што перамовы аб кампенсацыі падатковага манеўру «заглухлі яшчэ ў верасні-кастрычніку — па ініцыятыве Расіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0