21-гадовая дзяўчына звярнулася ў міліцыю і заявіла, што ў гарадскім аўтобусе ў яе скралі тэлефон. Кошт гаджэта дзяўчына ацаніла ў 120 рублёў.
Аднак следчы засумняваўся ў паказаннях, заўважыўшы нестыкоўкі.
У выніку дзяўчына прызналася, што дала свой тэлефон хлопцу, а той яго згубіў. Заявіўшы пра крадзеж, яна спадзявалася, што следчыя хутка знойдуць мабільнік. Смартфон знайшлі знаёмыя хлопца, з якімі ён выпіваў і згубіў мабільнік у кампаніі.
У выніку супраць дзяўчыны была заведзена справа за загадзя ілжывы данос. Яна аштрафавана на 735 рублёў (30 базавых). Прысуд, праўда, не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны.